Мiтынг Памяці, прысвечаны Дню Міра

11.09.2020

11 верасня вучнi  і настаўнікі нашай школы прынялі ўдзел ​ у Мiтынгу Памяці вёсак Бабровічы, Красніца, Вяда, Тупічыцы, якія ў верасні 1942 года ў час карнай аперацыі "Балотная ліхаманка" былі знішчаны нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі.

Яны  ўшанавалі памяць аб загінуўшых, тых парастках вечнасцi, якіх ужо няма, выказалі словы ўдзячнасці тым, хто да сённяшняга часу торыць сваю жыццёвую дарогу. І вучні, і настаўнікі былі прасякнуты адною думкаю: памяць павінна быць вечнаю, бо толькі тады будзе светлым і бязвоблачным неба.

6 22