Падарожжа па старонках часопіса «Вясёлка»

23.04.2022

У красавіку самы папулярны беларускі дзіцячы часопіс “Вясёлка” адзначае свой дзень нараджэння – 65-годдзе.

Адзначылі гэту падзею ў суботні дзень і ў нашай школьнай бібліятэцы. Маленькія чытачы здзейснілі падарожжа па старонках часопіса. Пабывалі на розных станцыях: “Гістарычная”, “Роднае слова”, “Юбілейная”, “Хвілінка-весялінка”, “Вясёлкавыя загадкі”. Дзеці гарталі старонкі самых цікавых, на іх погляд, нумароў, дэкламавалі вершы, па ролях чыталі казкі, з задавальненнем рашалі крыжаванкі, спаборнічалі ў разгадванні загадак. Час прайшоў цікава і весела.

7 9

Смотрите фотогалерею

Макарская С.Ф.,
зав. библиотекой