Адкрыццё Тыдня роднай мовы

19.09.2022

19 верасня 2022 года  адбылося адкрыццё Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, родная мова”.

Ў школьным файе аформлены інфармацыйны стэнд. Вучні пазнаёміліся планам правядзення тыдня і былі запрошаны да ўдзелу ў мерапрыемствах .Вельмі зацікавілі вучняў 10 цікавых фактаў пра беларускую мову, а менавіта помнік літары Ў.

01 

У 2 “А” класе Кавалевіч Л.Б. было праведзена мерапрыемства “Садок пасадзіў – добрую справу зрабіў”. Вучні з задавальненнем разгадвалі загадкі, крыжаванкі. Вельмі спадабалася малодшым школьнікам фізкультхвілінка-гульня “Груша”.

02 03

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры Аляхновіч В.А. разам з вучнямі  6”В” класа ўглыбіліся ў паходжанне, развіццё і разнавіднасці беларускага нацыянальнага адзення падчас прагляду прэзентацыі. Вучняў зацікавіла не толькі адзенне, але і інфармацыя пра паясы – абавязковы элемент беларускага нацыянальнага адзення.

05 06

Фотагалерэя

Аляхновіч В. А., кіраўнік МА
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры