Знаўцы роднай мовы

20.09.2022

20 верасня  акцыя “Фізкультхвілінкі па-беларуску” аб’яднала ўсю школу: настаўнікі ўсіх прадметаў у гэты дзень праводзілі іх на беларускай мове.

01 02

Колькі досціпу.жартаў, кемлівасці вучняў было падчас віктарыны знаўцаў роднай мовы “Беларуская скарбонка”, якая праходзіла ў 5 “В” класе пад кіраўніцтвам настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Дзягцярык Г.А. З вялікім задавальненнем дзеці адказвалі на загадкі-пытанні. Лёгка спраўляліся вучні з конкурсамі “Назаві адным словам ”, “Складзі прыказку”, “Пагуляем у рыфмы”,  “Устаў літары”,  “Выпраў памылкі”. Цікава было ў конкурсе “Наборшчыкі”, дзе трэба было з прапанаваных літар скласці як мага больш слоў і запісаць. Усе вучні прымалі актыўны ўдзел, дапамагалі адзін аднаму. У выніку перамагло сяброўства.

03 04

Аляхновіч В. А., кіраўнік МА
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Фотагалерэя