Слова да слова – гэта родная мова

22.09.2022

22 верасня  нашы пачаткоўцы разам са сваёй настаўніцай Віктаровіч Л.В.  падарожнічалі ў гульні “Перакладчыкі”. Падарожжа адбывалася па прыпынках, дзе вучні адгадвалі загадкі, шарады пра родную мову, пазнавалі слова па яго прыкметах, стваралі крылатыя паштоўкі.

У фае школы ладзілася выстава малюнкаў і буклетаў , прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Якуба Коласа і Янкі Купалы. Колькі таленавітых і неабыякавых дзяцей ёсць у нашай школе! Вялікі дзякуй ім!

01 02

Інтэлектуальная гульня “Матчына мова”, накіраваная на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў прайшла ў 5”Б” класе , яе правяла Прахарэнка А.Ф.

У атмасферы дабразычлівасці прайшла гульня, дзе дзеці разгадвалі крыжаванкі,спаборнічалі ў конкурсах. Кожны вучань у сваім сэрцы ўмацаваў любоў і павагу да роднай мовы, бо менавіта ў мове захавана гісторыя кожнага народа, сіла і прыгажосць народнага слова.

Выклікала вялікую цікавасць у вучняў  6 “А” класа гульня-конкурс “Слова да слова – гэта родная мова”. Вучні з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел у розных конкурсах. Незвычайным быў конкурс “Пакажы  і адгадай фразеалагізм” ( з дапамогай міміккі і жэстаў дзеці паказвалі і адгадвалі фразеалагізмы). Калі ў вучняў не атрымлівалася казазаць, то ўдзел прымала і настаўніца Аляхновіч В.А.

03 04

Аляхновіч В. А., кіраўнік МА
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Фотагалерэя