Пажаданні роднай мове

23.09.2022

23 верасня  ў старэйшых класах на перапынках была праведзена гульня “Шыфравальшчыкі”, дзе вучні, паслухаўшы сказ, павінны былі скласці яго схему.

У 8”Б” класе   прайшло лінгвістычнае спаборніцтва “Пагуляем у роднае слова”.  Дзве каманды змагаліся за званне пераможцаў. Вучні паказалі свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці, выказвалі любоў і павагу да роднага слова, выконваючы заданні з канвертаў.

01 02

Вось і падышоў да свайго завяршэння Тыдзень роднай мовы. Многа цікавых мерапрыемстваў праведзена падчас тыдня, шмат карыснай інфармацыі атрымалі вучні за гэты час.

На працягу тыдня праходзіла акцыя “Пажаданні роднай мове”, якая паказала шчырасць і неабыякавасць да лёсу мовы і Радзімы нашых падлеткаў. Пажаданні росквіту, дабрабыту, радасці ў большасці тых пажаданняў,што напісалі нашы вучні на кветачках. 

03 04

05 06

07 08

Аляхновіч В. А., кіраўнік МА
настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры

Фотагалерэя