Алесь Зайка - вандроўнік і збіральнік народнай мудрасці

15.02.2023

Алесь Фаміч Зайка - ганаровы грамадзянін Івацэвіцкага раёна, настаўнік, пісьменнік, краявед, этнограф, збіральнік самабытнай народнай лексікі.

im

Нарадзіўся 12 жніўня 1948 года ў в. Заполле Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і.

Скончыў Косаўскую сярэднюю школу (1966), філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута (1971). Пасля службы ў арміі вярнуўся ў Заполле, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры. Пазней загадваў школьным этнаграфічным музеем.

Усё жыццё збіраў фальклор, запісваў крылатыя словы, дыялекты, выслоўі, фатаграфаваў старыя будынкі, студні, клямкі, вокны. Зацікаўленні Алеся Зайкі ўключалі дыялекталогію, фразеалогію, парэміялогію, мікратапаніміку, фалькларыстыку і гісторыю паселішч.

15 лютага ў бібліятэцы для вучняў 5-х класаў было арганізавана  мерапрыемства "Алесь Зайка - вандроўнік і збіральнік народнай мудрасці", прысвечанае памяці вядомага земляка - фалькларыста Алеся Зайкі. Бібліятэкар Макарская С. Ф. пазнаёміла вучняў з біяграфіяй пісьменніка, расказала пра яго даследчую і літаратурную дзейнасць, прадэманстравала яго кнігі. "Дыялектны слоўнік Косаўшчыны", "Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны", "Населеныя пункты Івацэвіччыны" – гэта ўсё пра любоў да роднай мовы і родных мясцін. 

01 02

03 04

Фотогалерея

Басалай Н.І.