Алесь Зайка – наш гонар і наша спадчына

14.02.2023

Алесь Зайка – знакаміты зямляк Івацэвіччыны. Гэта чалавек, які быў улюблёны ў родную зямлю і шмат падарожнічаў па сваім краі, сустракаўся з рознымі людзьмі і запісваў цікавыя аповеды, якія потым станавіліся матэрыялам для яго кніг.

На гэтым тыдні ў школьнай бібліятэцы працуе кніжная выстава, прысвечаная творчасці А.Зайкі «Наш гонар і наша спадчына».

1

"Дыялектны слоўнік Косаўшчыны","Населеныя пункты Івацэвіччыны","Фразеалагічны слоўнік Косаўшчыны", “ Мікратапаніміка Івацэвіччыны” , “Прыказкі і прымаўкі з Косаўшчыны”, «Крыніца і вытоки», «Тэматычны слоўнік прыроды Косаўшчыны» - гэта кнігі пісьменніка, якія з’явіліся вынікам  яго крапатлівай працы і праявай любові да роднай мовы і родных мясцін.

Настаўнікі і вучні  могуць дакрануцца душой да творчасці таленавітага земляка, спазнаць прыгажосць мастацкага слова і народнай мудрасці.

Фотогалерея

Басалай Н.І.