Акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”

21.02.2023

Вы паслухайце родную мову: 
Жаўруковаю песняй звініць… 
Колькі фарбаў, адценняў у слове! 
Як пявуча ліецца-гучыць! 

Лідзія Полазава

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Дзень роднай мовы. Роднай — значыць, любімай, дарагой, самай-самай. Для нас родная мова – беларуская: прыгожая, мілагучная, непаўторная, пявучая. На працягу дня ў бібліятэцы праходзіла акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”. Супрацоўнікі бібліятэкі ў гэты дзень размаўлялі па-беларуску і стымулявалі чытачоў падтрымаць іх у гэтай акцыі. Кожны наведвальнік атрымаў ў падарунак стыкер “Размаўляй па-беларуску”.

04 05

06 03

З Міжнародным днём роднай мовы!
Любіце, паважайце родную мову, размаўляйце на ёй часцей! Няхай кожнае слова, якое гучыць на роднай мове, будзе добрым і шчырым!

Фотогалерея

Загадчыца бібліятэкі
Макарская С.Ф.