Да Міжнароднага дня роднай мовы

21.02.2024

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.

01 02

Беларуская мова - самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная, жывая, адметная, паэтычная. Ёю захапляюцца не толькі беларусы, але і навукоўцы ва ўсім свеце, кажучы, што па мілагучнасці яна ўступае толькі італьянскай. Шмат паэтаў прысвячаюць свае творы беларускай мове і параўноўваюць яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.

У школьнай бібліятэцы сённяшні дзень пачаўся менавіта з беларускай мовы. Мы віталіся па-беларуску, адказвалі на пытанні па-беларуску, увесь дзень размаўлялі на роднай мове. На перапынках слухалі музычныя беларускія кампазіцыі. Вучні 7 класа з задавальненнем прынялі ўдзел ў віктарыне “Назаві па-беларуску”. Таксама можна было паўдзельнічаць у гульні-конкурсе “Свая гульня: знаўцы роднай мовы” і паказаць свае веды беларускай мовы. Дзеці пазналі шмат цікавага, папоўнілі свой слоўнікавы запас і ўзбагацілі сваю мову.

03

Смотрите фотогалерею

Макарская С.Ф.,
зав. библиотекой